Парафія

Парафія (4)

Аўторак, 06 Студзень 2015 14:46

Распарадак

Written by

Расклад багаслужэнняў (магчымы змены)

 

Св. Імша ў нядзелю — 11.00

Св. Імша ў будні — 16.00 (на працягу года), 18.00 (у летні час)

Аўторак, 06 Студзень 2015 14:27

Галоўная

Written by

 

 

Хвала Хрысту!

 

Вітаем Вас на старонцы рымска-каталіцкай парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах Магілёўскага дэканату!

 

Кс. Андрэй Далянскі

Аўторак, 06 Студзень 2015 13:54

Святары

Written by

Кс. Андрэй Далянскі

адміністратар з правамі пробашча парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах.

Нарадзіўся 9 лістапада 1971г. У 1990г. Паступіў у духоўную семінарыю. У 1996 – прыняў пасвячэнні прэзбітэрату. У 1998г. прыехаў з душпастырскай паслугай у Беларусь.

 

 

 

Аўторак, 06 Студзень 2015 13:41

Гісторыя парафіі

Written by

Паводле некаторых дадзеных раней у Касцюковічах быў касцёл і кляштар айцоў Езуітаў, пабудаваны ў 1626 годзе, зліквідаваны ў 1832 годзе. Нажаль, касцёл быў канчаткова зачынены ў 1864г., а парафія была перанесеная да Лазовіц, якія знаходзяцца каля 30 вёрст. У 1903г. будынак касцёла быў спалены.

З мэтай арганізацыі каталіцкай парафіі ў Касцюковічах у 1996-1997 гадах у горад прыязджалі семінарысты з Гродна і сёстры-месіянеркі Святой Сям’і з Магілёва. Яны наведвалі арганізацыі, установы, школы, каб скласці ўяўленне аб колькасці хрысціянаў каталіцкай веры.

Гэту працу арганізаваў кс. Уладзіслаў Блін, дзекан Магілёўскі. Вынікам гэтай работы было тое, што быў сабраны спіс вернікаў, якія пастанавілі зарэгістраваць у Касцюковічах парафію. Неабходныя дакументы былі пададзены ў райвыканкам для рэгістрацыі. Адначасова святары, якія прыязджалі з Магілёва, Польшчы, і сёстры падтрымлівалі сувязь з вернікамі. Святыя Імшы цэлебраваліся ў дамах сем’яў Белянінавых, Гарэцкіх.

26 ліпеня 1999 года Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам было выдадзена пасведчанне аб рэгістрацыі Статута рэлігійнай абшчыны. І гэта дата лічыцца афіцыйным пачаткам заснавання сучаснай Касцюковіцкай парафіі.

21 жніўня 1999 года - Яго Эмінэнцыя Ксёндз Кардынал Казімір Свёнтак, Архіепіскап Мінска-Магілёўскі, выдаў Дэкрэт аб эрэкцыі парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах. Пасля гэтага горад перадае парафіі дом па вуліцы Ленінскай, у якім раней размяшчаліся канторы “Сельгастэхнікі” і “ПМК-90”, а потым быў інтэрнат для работнікаў гэтых арганізацый.

Першым пробашчам быў назначаны ксёндз Уладзімір Каспарэвіч( працаваў са жніўня 1999 года  па студзень 2000 года ).

18 студзеня 2000 года адбываецца размова Кардынала Казіміра Свёнтка з кс.Андрэем Далянскім аб прызначэнніяго душпастыраму Касцюковічы.13 сакавіка 2000 года кс.Андрэй Далянскі атрымаў дэкрэт ад Кардынала аб скіраванніў Касцюковічы, а 17 сакавіка афіцыйную даведку ад старшыні па справах рэлігіі Магілёўскага абласнога камітэта Саўчанкі І.І.

22 красавіка 2000 г. – кс. Андрэй распачынае душпастырскую паслугу у Касцюковічах. На гэты час месцам малітвы і спаткання з вернікамі была аднапакаёвая кватэра на мікрараёне Маладзёжны ( д. 58., кв. 29.), дзе жыў і сам ксёндз. На гэтай першай Велікоднай службе ў суботу прысутнічаў адзін чалавек, а ў нядзелю прыйшло сем вернікаў.

18 чэрвеня 2000 года ў парафіі адбыўся першы фэст на Святую Тройцу. На гэты фэст у Касцюковічы ўпершыню прыехалі сёстры Школьныя Нотр-Дам са Мсціслаўля (с.Рахель, с.Мірыям, с.Наталля).  З гэтага часу яны прыязджалі рэгулярна і навучалі дзяцей Катэхезе.

19 верасня 2000 года – распачаліся працы  па ўборцы атрыманай тэрыторыі і ў будынку.

29.03.2002 – першы Вялікдзень у капліцы. І хоць капліца ўсё яшчэбудавалася, з таго часу ўсе Святыя Імшы і набажэнствы праводзіліся ў ёй.

25 чэрвеня2005 года - асвячэннепарафіяльнай капліцы, якое здзейніў кардынал Казімір Свёнтак.

17 чэрвеня 2006 год - фэст на Святую Тройцу. На ім прысутнічаў біскуп Антоні Дзям’янка.

У 2008 годзе  з 23 чэрвеня па 1 ліпеня адбылася першая пешая пілігрымка ў Будслаў. Пілігрымка выйшла з Магілёва з парафіі св. Антонія. У ёй першы раз прынялі ўдзел нашы маладыя парафіяне: Аня Верам’ёва, Максім Жэлнін, Арцём Кляўсаў. Суправаджала іх с. Мірыям.

13.07.07 была арганізаванапілігрымка ў Польшчу ”Слядамі Яна Паўла ІІ”.

З 29 студзеня па 1 лютага 2009 года -праходзілі рэкалекцыі для студэнтаў з Магілёва, Мсціслаўля і Касцюковіч, якіх было 15 чалавек. Упершыню рэкалекцыі праводзіліся менавіта для студэнтаў.

23 мая 2009 года  - з візітам наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з арцыбіскупам парафія прыняла абраз Езуса Міласэрнага і рэліквіі благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі. Мітрапаліт цэлебраваў урачыстую святую Імшу.

7 чэрвеня 2009 года  - на свята Святой Тройцы парафія адзначыла 10-годдзе арганізацыі супольнасці.

10-24 ліпеня 2011 года - адбылася паездка ў Польшчу.

30 ліпеня 2011 года ўпершыню ў парафіі адбылося удзяленне сакраманту сужэнствамаладой пары: Таццяны Ермашкевіч з Касцюковіч і Албана Ю з Францыі.

10 верасня 2011 г. -  перагрынацыякопіі абраза ЕзусаМіласэрнага.Касцюковічы — перадапошняя стацыя пілігрымкі.

3 сакавіка 2013 года – фінал біблійнага конкурсу.

4-6 мая 2013 год- перагрынацыякопіі абразаМаці Божай Будслаўскай.

26 мая 2013 года - урачыстасць Святой Тройцы. Гэты год незвычайны тым, што на парафіяльнае свята прыязджаў мужчынскі хор з парафіі Святога Казіміра ў Магілёве, які выконваў песнапенні на лацінскай мове.

12-22 ліпеня 2013 года – у парафіі гасціў брат Тымон Далянскі з ордэна Айцоў Бэрнардынаў (брат кс. Андрэя). У час свайго прыбывання ўдзяліў парафіянам прыміцыйнае благаслаўленне.

 

 

 

 

 

Joomla templates by a4joomla